Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:10 ]  Будынак кангрэсу ЗША на Капіталійскім узгорку будзе зачынены прынамсі да аўторку


ВАШЫНГТОН. Паводле інфармацыйных агэнстваў Злучаных Штатаў, 29 супрацоўнікаў апарату сэнатара Томаса Дэшла, які ў панядзелак атрымаў ліст, дзе былі споры сыбірскай язвы, трапілі пад дзеяньне ўзбуджальніка гэтай хваробы. Пакуль не зразумела, хто зь іх інфікаваны. Супрацоўнікі Дэшла праходзяць курс лекаваньня антыбіётыкамі. Сябра палаты прадстаўнікоў Дэніс Гастэрд паведаміў, што будынак кангрэсу ЗША на Капіталійскім узгорку будзе зачынены прынамсі да аўторку, каб мэдыкі змаглі правесьці патрэбныя дасьледваньні. Пакуль у ЗША – у Флёрыдзе й Ню-Ёрку – на сыбірскую язву захварэлі чатыры асобы, адзін з гэтых людзей памёр.
XS
SM
MD
LG