Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:02 ]  Палестынскі лідар Ясір Арафат санкцыянаваў арышт асобаў, адказных за забойства ізраільскага міністра


ПАЛАСА ГАЗА. Сёньня палестынскі лідар Ясір Арафат санкцыянаваў арышт трох асобаў, адказных за забойства ізраільскага міністра турызму, ультранацыяналіста Рэхаваама Зэві. Забойства Зэві было адказам з боку Народнага фронту Вызваленьня Палестыны на забойства іхнага актывіста ў сёлетнім жніўні. Арафат загадаў службам бясьпекі шукаць ваяўнічую групоўку і караць кожнага, хто парушае замірэньне з Ізраілем. Адмысловы высланьнік ААН Трэй-Род Ларсэн пасьля сустрэчы з Арафатам падцьвердзіў ягоныя намеры: “Арафат паінфармаваў мяне, што ён санкцыянаваў неадкладны пошук і арышт тых, хто зьдзейсьніў сёньняшняе забойства. Ён таксама паінфармаваў мяне, пра інструкцыю для кіраўніцтва бясьпекі ўжываць усе патрэбныя захады, каб папярэдзіць акты тэрору і гвалту”. Ізраільскі прэм’ер-міністар Арыэль Шарон заявіў пра працяг барацьбы з тэрарызмам і ўсклаў віну за забойства міністра Зэві на Ясіра Арафата. Ізраільскі бок прыпыніў палітычныя кантакты з палестынскімі ўладамі, да часу, пакуль тэрарызам ня будзе спынены. Палестынскія ўлады зганілі забойства Зэві і заклікалі Ізраіль спыніць палітыку зьнішчэньня палестынскіх актывістаў.
XS
SM
MD
LG