Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:35 ]  Улады Палестынскае аўтаноміі зганілі забойства ізраільскага міністра і заклікалі Ізраіль спыніць палітыку зьнішчэньня палестынскіх актывістаў


ЕРУСАЛІМ. Сёньня ўлады Палестынскае аўтаноміі зганілі забойства ізраільскага міністра і заклікалі Ізраіль спыніць палітыку зьнішчэньня палестынскіх актывістаў. Сябра габінэту міністраў аўтаноміі Ясір Абэд Рабо заявіў, што палестынскія ўлады адхіляюць усе формы палітычных забойстваў. Адказнасьць за забойства ізраільскага міністра турызму, ультранацыяналіста Рэхаваама Зэві узяла на сябе групоўка “Народны фронт вызваленьня Палестыны”. Паводле сяброў групоўкі, забойства было адказам на зьнішчэньне ізраільцамі аднаго зь ейных лідараў. У сувязі з гэтым прадстаўнік ізраільскага прэм’ер-міністра Арыэля Шарона Аві Познэр сказаў: “Вы можаце заўважыць, што палестынскія ўлады пад кіраўніцтвам Ясіра Арафата нічога не зрабілі каб спыніць тэрарызам, альбо арыштаваць тэрарыстаў. У той час як Арафат заяўляе ўсяму сьвету, што ён хоча міру з Ізраілем, ягоныя людзі займаюцца тэрарызмам, сумныя наступствы якога мы бачым сёньня”. Міністар Замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрас заклікаў Ясіра Арафата спыніць сваіх жаўнераў, іначай усе намаганьні ў справе міру “пойдуць дымам”. Ізраільскі прэм’ер-міністар Арыэль Шарон усклаў адказнасьць за забойства Зэві на Ясіра Арафата.
XS
SM
MD
LG