Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:33 ]  Авіяцыя Злучаных Штатаў працягвае бамбаваньне сталіцы Афганістану


КАБУЛ. Авіяцыя Злучаных Штатаў працягвае бамбаваньне сталіцы Афганістану і апірышча талібаў – места Кандагар. У атаках на Кабул сёньня ўзялі ўдзел самалёты АС-130, узброеныя кулямётамі і гарматамі. Упершыню гэтыя самалёты ўжываліся ў часе нядаўнай паветранай атакі на Кандагар. Прадстаўнік антыталібанскага “Паўночнага Зьвязу” паведаміў агэнству Франс-прэс, што збамбаванымі былі таксама перадавыя пазыцыі талібаў на поўначы ад Кабулу і ў раёне базы ваенна-паветраных сілаў пад Баграмам, што за 50 кілямэтраў ад афганскай сталіцы. Тым часам няўрадавыя міжнародныя гуманітарныя арганізацыі зьвярнуліся да Злучаных Штатаў з просьбай прыпыніць авіяўдары на час дастаўкі прадуктаў харчаваньня сотням тысячаў мірных афганцаў, якіх напярэдадні зімы чакае голад. Лідар талібаў мула Мухамэд Амар у звароце да сваіх жаўнераў выказаў упэўненасьць у перамозе над Злучанымі Штатамі.
XS
SM
MD
LG