Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:06 ]  Амэрыканская палітыка ў дачыненьні да Тэгерану застаецца нязьменная


ВАШЫНГТОН. Дзяржаўны Дэпартамэнт Злучаных Штатаў паведамляе, што з павагай ставіцца да прыхільных заяваў Ірану наконт тэрарыстычных нападаў на Нью-Ёрк і Вашынгтон, аднак амэрыканская палітыка ў дачыненьні да Тэгерану застаецца нязьменная. Паводле прэсавага сакратара Дзярждэпартамэнту Філіпа Рыкера, паміж Злучанымі Штатамі і Іранам надалей застаюцца сур’ёзныя палітычныя разыходжаньні. Сёньня газэта New York Times паведаміла, што Іран паслаў Злучаным Штатам сакрэтнае пасланьне, у якім пагадзіўся ратаваць амэрыканскіх вайскоўцаў, калі б яны трапілі ў безвыходнае становішча ў выніку апэрацыяў на тэрыторыі Афганістану.
XS
SM
MD
LG