Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:05 ]  Сёньня ўвечары амэрыканская авіяцыя аднавіла паветраныя ўдары па ваенных аб’ектах талібаў у Афганістане


КАБУЛ. Сёньня ўвечары амэрыканская авіяцыя аднавіла паветраныя ўдары па ваенных аб’ектах талібаў у Афганістане. Падчас ранейшых сёньняшніх налётаў на горад Кандагар Злучаныя Штаты ўпершыню ўжылі штурмавы самалёт Эй-Сі-130. У Ісьлямабадзе прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф запэўніў дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Паўэла, што Пакістан будзе падтрымваць амэрыканскую апэрацыю пакуль яна не закончыцца, аднак выказаў спадзяваньне, што кампанія будзе кароткая і мэтанакіраваная. З Пакістану Колін Паўэл вылецеў у Дэлі, дзе будзе дамагацца ад індыйскіх уладаў падтрымкі амэрыканскай ваеннай кампаніі ў Афганістане.
XS
SM
MD
LG