Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:04 ]  Ваеннае камандаваньне Злучаных Штатаў вывучае паведамленьне аб збамбаваньні падчас сёньняшняга амэрыканскага налёту будынку Чырвонага Крыжа ў Кабуле


ВАШЫНГТОН. Ваеннае камандаваньне Злучаных Штатаў вывучае паведамленьне аб збамбаваньні падчас сёньняшняга амэрыканскага налёту будынку Чырвонага Крыжа ў Кабуле. Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту Ары Флейшэр выказаў меркаваньне, што будынак мог трапіць пад агонь супрацьпаветранай абароны. Пра ахвяры не паведамляецца. Раней сёньня прадстаўнік Міжнароднага Чырвонага Крыжа паведаміў, што падчас налёту на Кабул ў адзін са складоў арганізацыі трапіла бомба. Кіраўнік дэлегацыі Чырвонага Крыжа ў Кабуле Робэрт Монін зазначыў, што будынак быў выразна пазначаны эмблемай арганізацыі. Афіцыйная скарга была пададзеная амбасадзе Злучаных Штатаў у Пакістане і штаб-кватэры Міжнароднага Чырвонага Крыжа ў Жэнэве.
XS
SM
MD
LG