Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:04 ]  Палестынскі лідэр Ясір Арафат сказаў, што палестынская дзяржава мусіць быць створаная як мага раней


ГАЗА (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Палестынскі лідэр Ясір Арафат сказаў, што палестынская дзяржава мусіць быць створаная як мага раней. Арафат выступіў з такой заявай на прэсавай канфэрэнцыі ў Газе, вярнуўшыся з паездкі ў Брытанію, Ірляндыю і Нідэрлянды. Ідэю стварэньня незалежнай палестынскай дзяржавы падтрымваюць прэзыдэнт Злучаных Штатаў Буш і брытанскі прэм’ер Блэйр. Міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрэс сёньня таксама выказаўся ў падтрымку незалежнай палестынскай дзяржавы, аднак заявіў, што Арафат мусіць стрымаць палестынскі гвалт супраць Ізраілю.
XS
SM
MD
LG