Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:03 ]  Украінскія вайсковыя аддзелы маглі б узяць удзел у міратворчай апэрацыі ААН у Абхазіі


БАКУ. Міністар замежных справаў Украіны Анатоль Зьленка сёньня сказаў, што ўкраінскія вайсковыя аддзелы маглі б узяць удзел у магчымай міратворчай апэрацыі ААН у Абхазіі. Падчас свайго візыту ў Азэрбайджан Зьленка заявіў, што Ўкраіна гатовая разгледзець свой удзел у місіі, калі Рада Бясьпекі ААН вырашыць паслаць у рэгіён міратворцаў. Раней сёньня прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварднадзэ заклікаў прыслаць у Абхазію міратворцаў ААН, якія б замянілі цяперашні расейскі кантынгент, які Грузія абвінавачвае ў падтрымцы абхаскіх сэпаратыстаў.
XS
SM
MD
LG