Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:51 ]  Злучаныя Штаты сёньня працягнулі сэрыю інтэнсіўных налётаў на ўмацаваны пункт талібаў на поўдні Афганістану – горад Кандагар


ІСЬЛЯМАБАД. Злучаныя Штаты сёньня працягнулі сэрыю інтэнсіўных налётаў на ўмацаваны пункт талібаў на поўдні Афганістану – горад Кандагар. Падчас налётаў упершыню былі ўжытыя штурмавыя самалёты Эй-Сі-130, якія лічацца найбольш сьмертаноснымі ва ўсім амэрыканскім арсэнале. Працягвалася таксама бамбаваньне аб’ектаў у Кабуле. Апазыцыйны Паўночны Альянс сёньня паведаміў, што ягоныя сілы працягваюць набліжацца да гораду Мазары-Шарыф – найбольшага пункту на поўначы Афганістану, які кантралюецца талібамі. Тым часам у Ісьлямабадзе прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф запэўніў дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Паўэла, што Пакістан будзе падтрымваць амэрыканскую апэрацыю пакуль яна не закончыцца. Аднак разам з тым ён выказаў спадзяваньне, што кампанія будзе кароткая і мэтанакіраваная.
XS
SM
MD
LG