Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:50 ]  Прэзыдэнт Македоніі Барыс Трайкоўскі пагражае адмовіцца ад удзелу ў мірным працэсе, калі заканадаўцы краіны не перастануць блякаваць прыняцьце паправак да канстытуцыі


СКОП’Е. Прэзыдэнт Македоніі Барыс Трайкоўскі пагражае адмовіцца ад удзелу ў мірным працэсе, калі заканадаўцы краіны не перастануць блякаваць прыняцьце паправак да канстытуцыі, на падставе якіх этнічныя альбанцы атрымаюць шырэйшыя правы. Прэм’ер-міністар Македоніі Любча Георгіеўскі выказаўся сёньня ў падтрымку ідэі рэфэрэндуму ў пытаньні аб мірным пагадненьні, нягледзячы на папярэджаньні, што правядзеньне рэфэрэндуму падарве нетрывалы мірны працэс у краіне. Георгіеўскі выступіў з гэткай заявай празь некалькі гадзінаў пасьля таго, як парлямэнт краіны адклаў абмеркаваньне пытаньня пра рэфэрэндум. Альбанскія дэпутаты байкатавалі паседжаньне.
XS
SM
MD
LG