Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:46 ]  Колькасьць пацьверджаных выпадкаў сыбірскай язвы ў Злучаных Штатах павялічылася


ВАШЫНГТОН. Колькасьць пацьверджаных выпадкаў сыбірскай язвы ў Злучаных Штатах павялічылася. Разам з тым занепакоенасьць з прычыны магчымых біяатакаў расьце ва ўсім сьвеце. Сэрыя падазроных інцыдэнтаў адбылася сёньня ў Францыі, Бразыліі, Аўстраліі і Ізраілі. Аднак за межамі Злучаных Штатаў пацьверджаных выпадкаў захворваньня няма. Тым часам колькасьць пацьверджаных выпадкаў вырасла да чатырох – захварэў яшчэ адзін супрацоўнік газэты ў Флорыдзе і сямімесячнае дзіця ў Нью-Ёрку. Бактэрыі сыбірскай язвы былі выяўленыя і ў лісьце, атрыманым у офісе лідэра сэнацкай бальшыні Томаса Дэшла.
XS
SM
MD
LG