Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:45 ]  Амэрыканская авіяцыя сёньня наносіць самыя моцныя падчас апэрацыі ў Афганістане ўдары па пазыцыях талібаў


ВАШЫНГТОН Амэрыканская авіяцыя сёньня наносіць самыя моцныя падчас апэрацыі ў Афганістане ўдары па пазыцыях талібаў. Працягваюцца інтэнсіўныя бамбаваньні ваенных аб`ектаў на поўнач ад Кабулу, у гарадах Джалялябад і Мазары-Шарыф. Авіяносец “Тэадор Рузвельт” далучыўся да трох іншых авіяносцаў, якія ўжо знаходзяцца ў рэгіёне. Міністар абароны Злучаных Штатаў Доналд Рамсфэлд паведаміў, што амэрыканская авіяцыя пачала скідаць улёткі, дзе запэўніваецца, што ваенная кампанія вядзецца супраць тэрарыстаў і руху Талібан, які іх падтрымвае. Разам з гэтым з паветра вядзецца радыёвяшчаньне для афганскага насельніцтва.
XS
SM
MD
LG