Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:42 ]  Войскі апазыцыйнага талібам Паўночнага альянсу занялі стратэгічныя пазыцыі ў 5 кілямэтраў ад Мазары-Шарыфу


КАБУЛ Войскі апазыцыйнага талібам Паўночнага альянсу занялі стратэгічныя пазыцыі ў 5 кілямэтраў ад гораду Мазары-Шарыф, другога па вялічыні ў Афганістане. Кіраўнікі паўночнікаў кажуць, што зьбіраюцца браць гэты горад штурмам. Як паведамляе карэспандэнт РС, зацятыя баі йдуць у раёне летнішча Баграм – у 50 кілямэтрах ад Кабулу. Міністр абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заклікаў Паўночны альянс узмацніць наступ супраць талібаў. Аднак паўночнікі настойваюць на працягненьні авіяўдараў па аб`ектам талібаў.
XS
SM
MD
LG