Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:18 ]  Ліст са сьлядамі сыбірскай язвы быў атрыманы ў вашынгтонскім офісе лідэра сэнацкай бальшыні Томаса Дэшла


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш паведаміў, што ліст са сьлядамі сыбірскай язвы быў атрыманы ў вашынгтонскім офісе лідэра сэнацкай бальшыні Томаса Дэшла. Выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі, Буш сказаў, што атрыманы сёньня ліст даў пазытыўныя вынікі тэсту на сыбірскую язву і што супрацоўнікі, якія мелі зь ім кантакт, праходзяць мэдычнае абсьледаваньне. Буш ня выключае сувязі паміж савудаўскім тэрарыстам Усамам бін Лядэнам, які падазраецца ў арганізацыі тэрарыстычных нападаў 11 верасьня, і нядаўняй хваляй заражаных сыбірскай язвай лістоў, атрыманых у розных штатах ЗША.
XS
SM
MD
LG