Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:16 ]  Абхаскія верталёты атакавалі грузінскіх і чэчэнскіх паўстанцаў у спрэчнай зоне каля разьмежавальнай лініі з Грузіяй


ЗУГДЫДЫ (ГРУЗІЯ). Прадстаўнікі абхаскіх сэпаратыстаў паведамілі сёньня, што абхаскія верталёты атакавалі грузінскіх і чэчэнскіх паўстанцаў у спрэчнай зоне каля разьмежавальнай лініі з Грузіяй. Грузія выступіла з пагрозай выгнаць расейскіх міратворцаў з Абхазіі пасьля таго, як на мінулым тыдні пачаліся сутычкі ў Кадорскай цясьніне, дзе, як лічыць Грузія, расейцы падтрымваюць абхаскіх сэпаратыстаў. Сёньня прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварднадзэ запрапанаваў расейскаму прэзыдэнту Пуціну сустрэцца для абмеркаваньня напружаньня ў Абхазіі. На яго думку, супрацоўніцтва ў абхаскім пытаньні дапаможа палепшыць расейска-грузінскія дачыненьні.
XS
SM
MD
LG