Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:14 ]  Дзіцячы фонд Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў папярэдзіў, што як найменей 100 тысячаў афганскіх дзяцей могуць памерці гэтай зімою


ІСЬЛЯМАБАД. Дзіцячы фонд Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў папярэдзіў, што як найменей 100 тысячаў афганскіх дзяцей могуць памерці гэтай зімою, калі за найбліжэйшыя шэсьць тыдняў у Афганістан ня будзе дастаўленая неахбодная колькасьць харчаваньня. Прэсавы сакратар Фонду Эрык Лярош сказаў, што для правядзеньня самых неабходных гуманітарных апэрацыяў у Афганістане неабходна 36 мільёнаў даляраў, зь якіх Фонд дагэтуль атрымаў толькі палову. Прадстаўніца ААН Стэфані Банкер назвала цяперашні крызыс у Афганістане «самым сур’ёзным і складаным за ўсё гісторыю».
XS
SM
MD
LG