Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:14 ]  Прэзыдэнт Польшчы Квасьнеўскі сказаў, што ў польска-расейскіх дачыненьнях настаў «паваротны момант»


МАСКВА. Прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі сказаў, што ў польска-расейскіх дачыненьнях настаў «паваротны момант». Падчас свайго візыту ў Расею Квасьнеўскі сёньня сказаў, што кіраўнікі Польшчы й Расеі мусяць «улічваючы досьвед мінулага, будаваць лепшую будучыню» для сваіх народаў. Сёньня Квасьнеўскі правёў перамовы з Пуціным, якія ён ахарактарызаваў як «цікавыя і плённыя». Адным з галоўных пунктаў перамоваў быў лёс Калінінградзкай вобласьці – расейскага анкляву на Балтыцы – у сьвятле пашырэньня Эўразьвязу на Польшчу і Літву. Пуцін пацьвердзіў намер 16-17 студзеня наведаць Польшчу.
XS
SM
MD
LG