Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:13 ]  Біл Клінтан лічыць, што тэрарыстычныя напады на Нью-Ёрк і Вашынгтон 11 верасьня і ваенная адплата Злучаных Штатаў уяўляюць сабою барацьбу, у выніку якой выявіцца характар ХХІ стагодзьдзя


ПРАГА. Былы прэзыдэнт Злучаных Штатаў Біл Клінтан лічыць, што тэрарыстычныя напады на Нью-Ёрк і Вашынгтон 11 верасьня і ваенная адплата Злучаных Штатаў уяўляюць сабою барацьбу, у выніку якой выявіцца характар ХХІ стагодзьдзя. Клінтан выступіў з гэткай заявай падчас міжнароднай канфэрэнцыі ў Праскім Градзе, якая праводзіцца зь ініцыятывы прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла. Канфэрэнцыя прысьвечаная пытаньням правоў чалавека і тэрарызму. Клінтан падкрэсьліў, што ён выступае «як звычайны грамадзянін, які цалкам падтрымвае супольныя намаганьні амэрыканскага народу і ягоных саюзьнікаў пад кіраўніцтвам прэзыдэнта Буша ў супрацьстаяньні пагрозе тэрарызму».
XS
SM
MD
LG