Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:12 ]  На гэты момант у Злучаных Штатах ад сыбірскай язвы ўжо памёр адзін чалавек і яшчэ адзінаццаць захварэлі або падвергліся ўзьдзеяньню бактэрыяў


ВАШЫНГТОН. На гэты момант у Злучаных Штатах ад сыбірскай язвы ўжо памёр адзін чалавек і яшчэ адзінаццаць захварэлі або падвергліся ўзьдзеяньню бактэрыяў. Выпадкі сыбірскай язвы былі выяўленыя ў штатах Флорыда, Нью-Ёрк, а бактэрыі хваробы былі знойдзеныя ў штаце Нэвада. Улады Злучаных Штатаў разглядаюць гэтыя інцыдэнты як тэрарыстычныя акты і шукаюць магчымых сувязяў паміж імі і тэрарыстычнымі нападамі 11 верасьня.
XS
SM
MD
LG