Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:29 ]  Амэрыканская авіяцыя сёньня ўвечары працягвае наносіць удары па ваенных аб`ектах талібаў і базах тэрарыстаў у Афганістане


КАБУЛ Амэрыканская авіяцыя сёньня ўвечары працягвае наносіць удары па ваенных аб`ектах талібаў і базах тэрарыстаў у Афганістане. Трэці чалавек у руху Талібан намесьнік прэм`ер-міністра Хаджы Абдул Кабір, заклікаў сёньня Вашынгтон спыніць удары і распачаць перамовы. Ён зноў паўтарыў, што Талібан гатовы выдаць Усаму бін Лядэна трэцяй краіне для незалежнага суду, калі будуць прадстаўленыя перакананаўчыя доказы ягонай віны. Толькі што прэзыдэнт ЗША Буш адхіліў гэтую прапанову талібаў. Сёньня ўпершыня пасьля пачатку ваеннай апэрацыі талібы запрасілі замежных журналістаў на тэрыторыю Афганістану.Талібы сцьвярджаюць, што хочуць прадэманстраваць заходнім карэспандэнтам шматлікія ахвяры і разбурэньні. Адзін з лідараў апазыцыйнага талібам паўночнага альянсу Абдум Рашыд Дустум заявіў сёньня ў інтэрвію РС, што каля 4000 вайскоўцаў-талібаў перайшлі на бок паўночнікаў
XS
SM
MD
LG