Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:25 ]  Гэнеральны пракурор ЗША Джон Эшкрофт паведаміў, што ўлады лічаць распаўсюджваньне сібірскай язвы тэрарыстычным актам


ВАШЫНГТОН Гэнеральны пракурор ЗША Джон Эшкрофт паведаміў, што ўлады лічаць распаўсюджваньне сібірскай язвы тэрарыстычным актам. Але пакуль было б заўчасна зьвязваць гэта з Усамам Бін Лядэнам, бо няма прамых доказаў такой сувязі, -- заявіў Эшкрафт. Сёньня былі выяўленыя новыя выпадкі захворваньня на сібірскую язву. У Нью-Ёрку, другі супрацоўнік тэлекампаніі NBC выявіў сымптомы гэтай хваробы. Раней на гэтым тыдні адна з супрацоўніц Эн Бі Сі захварэла на сібірскую язву пасьля таго, як ускрыла падазроную пошту. У Флярыдзе цяпер ужо 8 чалавек інфіцаваныя гэтай хваробай, адзін зь іх памёр. Улады Малайзыі заявілі, што яны гатовыя дапамагчы ЗША расьследваць ліст, у якім былі знойдзеныя споры сібырскай язвы. Гэты ліст быў накіраваны з Малайзыі у адьдзяленьне кампаніі Мicrosoft у штаце Невада.
XS
SM
MD
LG