Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:20 ]  Антыамэрыканскія пратэсты ў розных краінах


ЯКАБАБАД Адзін чалавек быў забіты і 12 параненыя ў выніку сутыкненьняў з паліцыяй у пакістанскім горадзе Якабабад. Сутыкненьні пачаліся пасьля таго, як удзельнікі антыамэрыканскай дэманстранты рушылі да мясцовага лётнага поля, якое выкарыстоўвае авіяцыя ЗША. Для разгону дэманстрацыі паліцыя ўжыла сьлезацечны газ ды гумавыя кулі. Сотні дэманстрантаў арыштаваныя. У сталіцы Інданэзіі Джакарце звыш тысячы мусульманаў узялі ўдзел у мітынгу каля будынку мясцовай паліцыі. У Нігерыйскім горадзе Кано ў выніку сутыкненьняў паміж мусульманамі ды хрысьціянамі, арганізаваных удзельнікамі антыамэрыканскіх акцыяў, загінулі як мінімум 13 чалавек. У Італіі дзясяткі тысячаў людзей прайшлі 25 кілямэтраў у штогадовым маршы міру, арганізаваным некалькімі каталіцкімі арганізацыямі.
XS
SM
MD
LG