Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:41 ]  Амэрыканскі пасажырскі самалёт зрабіў незаплянаваную пасадку ў Індыянапалісе пасьля таго, як на борце быў знойдзены падазроны парашок


ВАШЫНГТОН Амэрыканскі пасажырскі самалёт, што ляцеў рэйсам з Паўночнай Караліны ў Дэнвер, зрабіў незаплянаваную пасадку ў Індыянапалісе пасьля таго, як на борце быў знойдзены падазроны парашок. На самалёт увайшлі экспэрты ў справе небясьпечных матэрыялаў. Прадстаўнік авіякампаніі US Airways сказаў, што аналіз павінен паказаць, ці не нясе гэтае рэчыва сібырскую язву. Прадстаўнікі газэты The New York Times паведамілі, што аналіз белага парашка, які быў атрыманы па пошце адным з рэпарцёраў выданьня, не выявіў ніякіх прыкметаў язвы альбо іншай інфэкцыйнай хваробы. Учора ў Нью-Ёрку адна з супрацоўніц тэлекампаніі Эн Бі Сі захварэла на сібірскую язву пасьля таго, як ускрыла падазроную пошту. Мэр Нью-Ёрку Рудольф Джуліяні паведаміў, што лісты ў The New York Times і NBC былі накіраваныя з Флярыды і гледзячы па ўсім падпісаныя адной рукой. Віцэ-прэзыдэнт ЗША Дык Чэйні заявіў, што Усама Бін Лядэн і ягоная тэрарыстычная арганізацыі Аль-Каеда, магчыма, стаяць за выпадкамі захворваньняў на сібірскую язву ў ЗША.
XS
SM
MD
LG