Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:37 ]  Духоўны лідар талібаў Мула Махамад Амар заявіў, што мусульмане ва ўсім сьвеце павінны выбраць паміж падтрымкай ЗША альбо Афганістану


КАБУЛ Духоўны лідар талібаў Мула Махамад Амар заявіў, што мусульмане ва ўсім сьвеце павінны выбраць паміж падтрымкай ЗША альбо Афганістану. Талібан адхіліў прапанову прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша спыныць авіяўдары ў абмен на выдачу Усама Бін Ладэна. Міністр інфармацыі талібскага ўраду заявіў, што пазыцыі талібаў у справе Бін Ладэна нязьменная. Паводле ягоных словаў амэрыканскія налеты – гэта вайна супроць мусульманаў і афганцаў, і Бін Ладэн тут не пры чым. Міністр заявіў, што сьвятая вайна джыхад у абароне незалежнасьці краіны і ісляму будзе працягвацца да апошняга ўздыху афганцаў.
XS
SM
MD
LG