Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:11 ]  Сёньня ўвечары амэрыканская авіяцыя другі раз за гэты дзень наносіць удары па аб`ектах у Афганістане


ВАШЫНГТОН Сёньня ўвечары амэрыканская авіяцыя другі раз за гэты дзень наносіць удары па аб`ектах у Афганістане. Асноўныя мэты бамбаваньняў – аэрапорт і ваенныя аб`екты талібаў у Кабуле, Кандагары і Гераце. Іслямскае інфармацыйнае агенцтва паведамляе, што радарныя ўстаноўкі у Гераце і Баглане практычна зьнішчаныя. Пентагон сёньня пацвердзіў, што адна з бомбаў выпадкова трапіла ў жыльлёвы квартал Кабулу. Бомба з лязерным навядзеньнем адхілілася ад мэты – Кабульскага аэрапорту – прыблізна на паўтары кілямэтры. Прадстаўнік ваеннага ведамства ЗША выказаў шкадаваньне ў сувязі з магчымымі цывільнымі ахвярамі.
XS
SM
MD
LG