Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:01 ]  У Кадорскай цясьніне адбыліся сутыкненьні паміж абхаскімі сіламі і злучэньнямі ўнутраных войскаў Грузыі


ТБІЛІСІ Афіцыйныя прадстаўнікі Абхазыі заявілі, што прынамсі 100 байцоў, як паведамляецца, грузыны ды чачэнцы, прарваліся на тэрыторыю Абхазыі ў Кадорскай цясьніне. Сёньня ж улады Абхазыі афіцыйна падцьвердзілі, што ў Кадорскай цясьніне адбыліся сутыкненьні паміж абхаскімі сіламі і злучэньнямі ўнутраных войскаў Грузыі. Міністр абароны Абхазыі Уладзімер Міканба сёньня папярэдзіў, што паміж Абхазыяй ды Грузыяй непазьбежна пачнецца вайна, калі Расея вывядзе свае міратворчыя войскі. Абхазы заяўляюць, што адразу зоймуць пазыцыі, якія пакінуць расейскія войскі. Прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварнадзе заклікаў Расею распачаць перамовы пра статус Абхазыі. Сёньня дэлегацыя АБСЭ -- дыпляматы з 18 краінаў --пачалі знаёміцца з сытуацыяй у зоне грузына-абхаскага канфлікту.
XS
SM
MD
LG