Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:40 ]  Улады ў Кіеве прызнаюць, што ўкраінская ракета магла на мінулым тыдні выпадкова зьбіць расейскі пасажырскі самалёт


СОЧЫ. Улады ў Кіеве прызнаюць, што ўкраінская ракета магла на мінулым тыдні выпадкова зьбіць расейскі пасажырскі самалёт, які пралятаў над Чорным морам. Кіраўнік Рады Нацыянальнай Бясьпекі Ўкраіны Яўген Марчук выступіў з такім прыпушчэньнем у Сочы пасьля таго, як расейскія сьледчыя падалі яму доказы, якія сьведчаць пра тое, што самалёт быў зьбіты ракетай. Паводле Марчука, канчатковыя высновы могуць быць зробленыя ў выніку далейшага расьсьледаваньня. Самалёт Ту-154 пацярпеў катастрофу 4 кастрычніка недалёка ад месца правядзеньня ўкраінскіх вайсковых вучэньняў, у праграму якіх уваходзілі запускі ракет тыпу «зямля-паветра». Усе 78 чалавек, што былі на борце самалёта, загінулі.
XS
SM
MD
LG