Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:39 ]  Казахстан заявіў, што ня мае дачыненьня да выпадкаў захворваньня на сыбірскую язву ў Злучаных Штатах


ВАШЫНГТОН. Казахстан заявіў, што ня мае дачыненьня да выпадкаў захворваньня на сыбірскую язву ў Злучаных Штатах, пасьля таго, як учора споры сыбірскай язвы былі выяўленыя на адным з заводаў у Казахстане, дзе за савецкім часам выраблялася біялягічная зброя. Прадстаўнікі Міністэрства Абароны і Дзяржаўнага Дэпартамэнту Злучаных Штатаў пацьвердзілі, што амэрыканскія інспэктары выявілі бактэрыі сыбірскай язвы на былым заводзе ў казаскім горадзе Сьцепнагорск. Інспэктры бяруць удзел у супольнай амэрыканска-расейскай апэрацыі дэмантажу заводаў біялягічнае зброі савецкіх часоў. Казаскія ўлады паведамляюць, што дэмантаж старога заводу ня трэба зьвязваць з выпадкамі захворваньня на сыбірскую язву ў Злучаных Штатах, дзе хвароба наўмысна пашыралася праз пошту.
XS
SM
MD
LG