Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:37 ]  Сёньня на сьвітаньні аднавіліся амэрыканскія паветраныя ўдары па Кабуле


КАБУЛ. Сёньня на сьвітаньні аднавіліся амэрыканскія паветраныя ўдары па Кабуле. У горадзе адбылася сэрыя магутных выбухаў. Жыхары Кабулу паведамляюць як найменей пра шэсьць выбухаў, якія суправаджаліся моцнай выбуховай хваляй. Былі таксама чутныя гукі ваенных самалётаў. У Лёндане Міністэрства Абароны Вялікабрытаніі пацьвердзіла аднаўленьне ваеннай апэрацыі ў Афганістане з удзелам амэрыканскай і брытанскай авіяцыі. Учора – у сьвяты дзень у мусульманаў – Злучаныя Штаты спынілі дзённыя налёты. Падчас кароткага зацішша міністар абароны Злучаных Штатаў Доналд Рамсфэлд паведаміў, што апазыцыйны Паўночны Альянс пачне наступ на талібаў у тым месцах, дзе ўжо былі нанесеныя паветраныя ўдары. Паўночны Альянс паведамляе, што ягоныя аддзелы змагаюцца з талібамі за кантроль над горадам Мазары-Шарыф на поўначы Афганістану.
XS
SM
MD
LG