Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:36 ]  Фэдэральны суд прысяжных Злучаных Штатаў выставіў абвінавачаньні жыхару штату Арызона, які схаваў ад сьледчых, што ведае аднаго з удзельнікаў нападаў 11 верасьня


ВАШЫНГТОН. Фэдэральны суд прысяжных Злучаных Штатаў выставіў абвінавачаньні жыхару штату Арызона, у сувязі з фальшывымі сьведчаньнямі, якія ён даў агентам ФБР падчас расьсьледаваньня справы тэрарыстычных нападаў 11 верасьня. Генэральны пракурор Злучаных Штатаў Джон Эшкрафт учора абвясьціў пра абвінавачаньні, выстаўленыя Файсалу Майклу ас-Сальмі. У абвінаваўчым акце гаворыцца, што ас-Сальмі ведаў аднаго з тых, хто 11 верасьня захапіў самалёты, аднак заявіў сьледчым адваротнае. Паводле Эшкрафта, гэты абвінаваўчы акт сьведчыць пра гатовасьць амэрыканскага ўраду з усёй сілай ужыць закон супраць любога, хто будзе перашкаджаць расьсьледаваньню нападаў 11 верасьня.
XS
SM
MD
LG