Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:35 ]  Сёньня ў Кабуле мае аднавіцца суд над васьмю супрацоўнікамі гуманітарнай арганізацыі


ВАШЫНГТОН. Дзяржаўны дэпартамэнт Злучаных Штатаў паведамляе, што сёньня ў Кабуле мае аднавіцца суд над васьмю супрацоўнікамі гуманітарнай арганізацыі, якія ў Афганістане нібыта спрабавалі навяртаць мусульманаў у хрысьціянства. Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту Рычард Баўчэр паведаміў, што суд можа закончыцца на працягу некалькіх дзён. Як паведамляе пакістанскі адвакат абвінавачаных, усе яны – двое амэрыканцаў, двое аўстралійцаў і чацьвёра немцаў, якія працавалі ў нямецкай гуманітарнай арганізацыі Shelter Now International – надалей адчуваюць сябе добра. Паводле талібскіх законаў, усім ім можа прагражаць сьмяротны прысуд, аднак адвакат лічыць, што верагоднасць такога прысуду вельмі малая.
XS
SM
MD
LG