Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:28 ]  Амэрыканская авіяцыя сёньня бамбавала Кабул, а таксама горад Мазары-Шарыф на поўначы краіны


ВАШЫНГТОН Міністр абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявіў сёньня, што афганская апазыцыя павінна выбіць Талібан з тых тэрыторыях, па якіх былі нанесеныя амэрыканскія ўдары. Амэрыканская авіяцыя сёньня бамбавала Кабул, а таксама горад Мазары-Шарыф на поўначы краіны. Аднак сёняшнія атакі былі істотна меньшымі ў параўнаньні з папярэднімі днямі, і спыніліся ў другой палаве дня. Як паведаміла амэрыканскае камандаваньне, бамбаваньні былі спыненыя з-за таго, што пятніца – сьвяты дзень для мусульманаў. Талібскія ўлады паведамляюць, што за апошнія два дні налетаў загінула больш за 200 мірных жыхароў. Дональд Рамсфельд у сувязі з апошнімі паведамленьнямі выказаў спачуваньне ў сувязі з цывільнымі ахвярамі, але адзначыў, што яны непазбежныя ў кожнай вайне.
XS
SM
MD
LG