Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:22 ]  Уладзімер Пуцін заявіў сёньня, што Расея гатовая вывесьці свае міратворчыя войскі з зоны грузіна-абхаскага канфлікту


МАСКВА Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін заявіў сёньня, што Расея гатовая вывесьці свае міратворчыя войскі з зоны грузіна-абхаскага канфлікту. Разам з тым Пуцін усклаў на Грузыю ўсю адказнасьць за абвастрэньне сытуацыі ў рэгіёне. Сёньня ж Прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварнадзэ заклікаў да заключэньня новай міждзяржаўнай дамовы з Расеяй. Паводле ягоных словаў, новая дамова павінна лепш улічваць узаемныя інтарэсы краінаў. Шэварнадзе зрабіў гэтую заяву пасля таго, як грузінскі парлямант прагаласаваў за неадкладны вывад расейскіх міратворчых войскаў з зоны грузіна-абхазскага канфлікту. Сёньня Рада Эўропы заклікала неадкладна спыніць ваенныя дзеяньні ў Абхазыі.
XS
SM
MD
LG