Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:20 ]  Былы шэф Дзяржбясьпекі Сэрбіі Радэ Маркавіч катэгарычна адмаўляе, што замахваўся на жыцьцё Вука Драшкавіча


БЕЛГРАД Былы шэф Дзяржбясьпекі Сэрбіі Радэ Маркавіч катэгарычна адмаўляе, што замахваўся на жыцьцё Вука Драшкавіча, аднаго з лідараў сэрбскай апазыцыі падчас кіраваньня Слабадана Мілошавіча. Сёньня ў сталіцы Югаславіі праходзіла судовае паседжаньне, на якім Маркавічу прад`яўленыя абвінавачваньні ў забойстве чатырох дзеячоў апазыцыі і спробе забіць Вука Драшкавіча ў аўтакатастрофе ў 1999 годзе. Калі Маркавіча прызнаюць вінаватым, яму пагражае сьмяротнае пакараньне. Наступнае паседжаньне адбудзецца ў лістападзе
XS
SM
MD
LG