Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:38 ]  Міністры абароны краінаў Эўразьвязу абмяркуюць пляны стварэньня 60-тысячнага эўрапейскага корпусу хуткага рэагаваньня


БРУСЭЛЬ. Міністры абароны краінаў Эўразьвязу зьбяруцца сёньня ў Брусэлі на неафіцыйнае паседжаньне, каб абмеркаваць пляны стварэньня 60-тысячнага эўрапейскага корпусу хуткага рэагаваньня. На сустрэчы будзе таксама абмяркоўвацца амэрыканская антытэрарыстычная апэрацыя. Корпус хуткага рэагаваньня складае галоўны элемэнт палітыкі бясьпекі і абароны Эўразьвязу. Эўрапейцы зьбіраюцца ўжываць гэты корпус для тых міратворчых і гуманітарных апэрацыяў, у якіх непажаданы ўдзел НАТО. Плянуецца скончыць стварэньне корпусу да 2003 году.
XS
SM
MD
LG