Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:37 ]  Грузія не зьбіраецца нападаць на Абхазію


ТБІЛІСІ. Міністар абароны Грузіі Давід Тэўзадзэ паведаміў, што ўрадавае войска не зьбіраецца нападаць на Абхазію. Выступаючы ўчора ўвечары ў грузінскай тэлевізіі, міністар заявіў, што грузінскія сілы былі ўведзеныя ў раён Кадор Горге толькі каб «забясьпечыць бясьпеку цывільнага жыхарства». На ягоную думку, палітычнае ўрэгуляваньне канфлікту паміж грузінскім урадам і Абхазіяй усё яшчэ магчымае, аднак калі гэткая спроба ня ўдасца, ужыцьцё сілы станецца непазьбежным. Прадстаўнік абхаскага боку Руслан Хасыг паведаміў, што абхаскія самалёты нанесьлі ўдары па ўзброеных грузінах і чэчэнцах, якія ўварваліся на тэрыторыю Абхазіі. Пасьля гэтых удараў грузінскі парлямэнт прагаласаваў за вывад з Абхазіі расейскіх міратворцаў.
XS
SM
MD
LG