Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:33 ]  У Пакістане працягваюцца антыамэрыканскія пратэсты


КВЭТА (ПАКІСТАН). Чакаецца, што сёньня ў гэтым пакістанскім горадзе тысячы дэманстрантаў возьмуць удзел у мітынгу пратэсту супраць амэрыканскіх удараў па Афганістане. Мітынг склікаюць пакістанскія радыкальныя рэлігійныя партыі. Напярэдадні мітынгу вуліцы гораду пачалі патруляваць вайсковыя аддзелы. Радыкальныя пакістанскія групоўкі заклікалі да джыгаду супраць Злучаных Штатаў. Пасьля пачатку ў нядзелю амэрыканскай ваеннай апэрацыі яны прысягнулі на вернасць падазраванаму арганізатару тэрарыстычных нападаў Усаму бін Лядэну. Учора антыамэрыканскія пратэсты адбываліся таксама ў Паўдзённай Афрыцы, Інданэзіі, Тайляндзе, Турцыі, Індыі, Ярданіі і Іране.
XS
SM
MD
LG