Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:32 ]  Амэрыканская авіяцыя наносіць новыя ўдары па аб’ектах талібаў каля сталіцы Афганістану Кабулу


КАБУЛ. Паведамляецца, што амэрыканская авіяцыя наносіць новыя ўдары па аб’ектах талібаў каля сталіцы Афганістану Кабулу. Сэрыя моцных выбухаў чулася на паўночны захад і на ўсход ад Кабулу ў пятую ноч амэрыканскай паветранай апэрацыі. Раней паведамлялася пра бамбаваньне аб’ектаў на поўдзень ад Кабулу, дзе верагодна быў зьнішчаны склад узбраеньня. Уначы наносіліся ўдары і па горадзе Кандагар на поўдні краіны. Міністар абароны Злучаных Штатаў Доналд Рамсфэлд паведаміў, што амэрыканскім самалётам, што ўдзельнічаюць у апэрацыі, надалей пагражае супрацьпаветраная абарона талібаў. Гэтая пагроза паходзіць ад ракетаў тыпу «стынгер», гелікоптэраў і самалётаў МіГ. У аўторак Рамсфэлд быў сказаўшы, што супрацьпаветранай абароне талібаў нанесеная такая шкода, што цяпер налёты могуць адбывацца ў любы час. Рамсфэлд сказаў таксама, што паветраныя ўдары не скіраваныя на цывыльныя аб’екты, аднак падчас такіх удараў цывільныя ахвяры бываюць непазьбежныя.
XS
SM
MD
LG