Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:37 ]  Паўночны альянс заяўляе, што пачынае наступ на пазыцыі талібаў


ІСЛЯМАБАД Паўночны альянс заяўляе, што пачынае наступ на пазыцыі талібаў. Прадстаўнік паўночнікаў Махамад Ашраф Надым заявіў, што сілы альянсу авалодалі ўсёй тэрыторыяй цэнтральнай правінцыі Хор пасьля чатырохгадіннага бою. Надым паведаміў, што баі перамяшчаюцца ў суседнюю правінцыю Ўрузган. Гэтыя паведамленьні пакуль не падцьверджаныя зь іншых крыніцаў. Расейскія памежнікі на таджыцка-афганскай мяжы чуюць выбухі непадалёк ад мяжы. Легітымны прэзыдэнт Афганістану Бурнахудзін Рабані сёньня адхіліў магчымасьць перамоваў апазыцыі з талібамі. На прэсавай канфэрэнцыі ў таджыцкай сталіцы Душанбэ ён заявіў, што пасьля аднаўленьня міру ў Афганістане законны ўрад можа пачаць перамовы з тымі, хто не запляміў сябе злачынствамі. Прэзыдэнт Раббані быў скінуты талібамі, большасьць краінаў сьвету і ААН лічаць яго законым кіраўніком Афганістану.
XS
SM
MD
LG