Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:33 ]  Афганскія талібы перашкаджаюць дастаўцы гуманітарнай дапамогі галоднаму насельніцтву ды ўцекачам


НЬЮ-ЁРК Як паведаміў сёньня прадстаўнік Усясьветнай харчовай праграмы ААН, афганскія талібы перашкаджаюць дастаўцы гуманітарнай дапамогі галоднаму насельніцтву ды ўцекачам. Сёньня талібы затрымалі аўтакалёну з грузам харчаваньня, якая кіравалася ў горад Гэрат, і запатрабавалі заплаціць надзвычай высокую мыту. Між тым паводле дадзеных ААН, у Афганістане галадуюць каля сямі з паловаю мільёнаў чалавек. На зіму ў Афганістан неабходна даставіць як мінімум 50 тысячаў тонаў харчаваньня
XS
SM
MD
LG