Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:14 ]  Пакістанскія вайскоўцы сёньня вымушаныя былі адкрыць агонь па натоўпу


ІСЛЯМАБАД Пакістанскія вайскоўцы сёньня вымушаныя былі адкрыць агонь па натоўпу, які спрабаваў вызваліць з вязьніцы у горадзе Квета ісламскіх радыкалаў – прыхільнікаў афганскіх талібаў. Паводле дадзеных паліцыі, 11 маніфэстантаў былі параненыя ў выніку сутычак, якія працягваліся 2 гадзіны. У горадзе Кэйптаун у Паўночна-афрыканскай рэспубліцы некалькі тысячаў удзельнікаў антыамэрыканскай маніфэстацыі прарвалі паліцэйскі кардон вакол амэрыканскага кансуляту. Яны не змаглі пранікнуць на тэрыторыю кансуляту, але правялі маніфэстацыю каля яго, выкрыкваючы “сьмерць Амэрыцы”. Акцыі пратэсту прайшлі таксама ў Інданэзыі, Тайландзе, Турцыі, Іярданіі ды Іране.
XS
SM
MD
LG