Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:12 ]  Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сёньня паабяцаў, што амэрыканскія войскі будуць мець усё неабходнае для перамогі ў вайне супраць міжнароднага тэрарызму


ВАШЫНГТОН Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сёньня паабяцаў, што амэрыканскія войскі будуць мець усё неабходнае для перамогі ў вайне супраць міжнароднага тэрарызму. Буш заявіў гэта падчас жалобнай цырымоніі ў Пентагоне. Сёньня споўніўся месяц пасьля тэрактаў у Вашынгтоне і Нью-Ёрку, ахвярамі якіх сталі звыш пяці тысячаў чалавек, грамадзяне 162 дзяржаваў. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэлд заявіў, што тэрарысты, напаўшы на Амэрыку, падпісалі сабе сьмяротны прысуд. Сёньня жалобныя цырымоніі памяці загіблых 11 верасьня прайшлі таксама ў шэрагу эўрапэйскіх дзяржаваў.
XS
SM
MD
LG