Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:32 ]  Сёньня ў Ізраілі – дзень жалобы па пасажырах авіяляйнеру, што пацярпеў катастрофу над Чорным морам


ІЗРАІЛЬ Сёньня ў Ізраілі – дзень жалобы па пасажырах расейскага авіяляйнеру, што пацярпеў катастрофу над Чорным морам на мінулым тыдні. Паводле асноўнай вэрсыі самалет быў выпадкова зьбіты украінскаю ракетаю, якая зьбілася з курсу. Першы віцэ-сьпікер украінскага парлямэнту Віктар Медзьвядчук заявіў сёньня, што прадстаўнікі вышэйшага ваенага кіраўніцтва Украіны, вінаватыя ў гібелі расейскага авіяляйнеру, мусяць сысьці ў адстаўку. Міністар абароны Украіны Аляксандар Кузьмук падаў прэзыдэнту просьбу пра адстаўку, але Леанід Кучма не прыняў яе, заявіўшы, што трэба дачакацца афіцыйных высноваў экспэртаў пра прычыны трагэдыі.
XS
SM
MD
LG