Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:46 ]  Расейскія й галяндзкія ратаўнікі сёньня пачнуць працу над замацаваньнем двух вялікіх плывучых пантонаў з абодбвух бакоў атамнай субмарыны «Курск».


МУРМАНСК. Расейскія й галяндзкія ратаўнікі сёньня пачнуць працу над замацаваньнем двух вялікіх плывучых пантонаў з абодбвух бакоў атамнай субмарыны «Курск». Баржа, якая буксіруе «Курск», прыплыла сёньня ў горад Расьлякова каля Мурманску. «Курск» быў падняты з дна Баранцава мора ў панядзелак. З дапамогай пантонаў «Курск» будзе пастаўлены ў плывучы док. Гэтая апэрацыя можа працягнуцца каля тыдня. Атамная субмарына «Курск» затанула ў жніўні 2000 году, Усе 118 чалавек экіпажу загінулі. Прычына катастрофы дагэтуль застаецца невядомая.
XS
SM
MD
LG