Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:45 ]  Улады амэрыканскага штату Флорыда паведамляюць, што яшчэ ў адной асобы выяўленая бактэрыя сыбірскай язвы


МАЯМІ. (ШТАТ ФЛОРЫДА). Улады амэрыканскага штату Флорыда паведамляюць, што яшчэ ў адной асобы выяўленая бактэрыя сыбірскай язвы, ад якой на мінулым тыдні памёр адзін чалавек. Учора з сымптомамі сыбірскай язвы была шпіталізаваная жанчына. Пра яе стан пакуль што нічога не паведамляецца. Агент ФБР Гектар Пэскера ўчора паведаміў, што ўсе выпадкі захворваньня абмяжоўваюцца адным будынкам, дзе месьціцца газэтнае выдавецтва. У гэтым будынку працаваў чалавек, які памёр на мінулым тыдні. Ягоны калега, у якога былі выяўленыя сымптомы хваробы, быў шпіталізаваны ў панядзелак. Хворая жанчына тасксама працавала ў тым самым будынку. Пракурор Гай Луіс паведаміў, што сьледзтва спрабуе высьветліць – як і чаму бактэрыі сыбірскай язвы трапілі ў будынак. Агент Пэскера заявіў, што ва ўладаў пакуль што няма ніякіх сьведчаньняў таго, што гаворка ідзе пра тэрарыстычны акт.
XS
SM
MD
LG