Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:44 ]  Брытанскі прэм’ер-міністар Тоні Блэйр плянуе сёньня сустрэцца ў Каіры з прэзыдэнтам Эгіпту Хосьні Мубаракам


КАІР. Брытанскі прэм’ер-міністар Тоні Блэйр плянуе сёньня сустрэцца ў Каіры з прэзыдэнтам Эгіпту Хосьні Мубаракам. У цэнтры ўвагі перамоваў будзе барацьба з тэрарызмам. Блэйр працягвае свой трохдзённы візыт, падчас якога ён спадзяецца заручыцца падтрымкай арабскіх краінаў. Учора ён правёў перамовы ў Амане з Султанам Кабусам, а пазьней сустрэўся з брытанскімі вайскоўцамі, якія праводзяць вучэньні ў рэгіёне. Пасьля сустрэчы з Кабусам Блэйр заявіў, што аб’ектам удараў у амэрыканска-брытанскай кампаніі можа стацца любая краіна, якая падтрымвае тэрарызм. «Ніводная краіна ня будзе атакаваная, пакуль ня будзе засьведчана, што яна робіць нешта нядобрае. Цяпер мы маем сьведчаньні ў сувязі з тым, што адбывалася ў Афганістане. Што да любой іншай краіны, дык, як я сказаў, другім этапам будзе паглядзець – дзе яшчэ хаваецца тэрарызм і што нам зь ім рабіць. Аднак гэта будзе абмяркоўвацца з саюзьнікамі і партнэрамі – як з заходнімі, гэтак і з арабскімі», - заявіў Тоні Блэйр.
XS
SM
MD
LG