Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:43 ]  Кароль Ярданіі Абдула мае сёньня сустрэцца у Бэрліне з канцлерам Нямеччыны Герхардам Шрэдэрам


БЭРЛІН. Кароль Ярданіі Абдула мае сёньня сустрэцца у Бэрліне з канцлерам Нямеччыны Герхардам Шрэдэрам. У цэнтры ўвагі перамоваў будуць амэрыканскія ўдары па Афганістане і міжнародная кааліцыя ў барацьбе з тэрарызмам. Яны таксама абмяркуюць канфлікт на Блізкім Усходзе, спосабы стабілізацыі становішча на Палестынскіх тэрыторыях і аднаўленьне мірнага працэсу. Ярданія лічыцца памяркоўнай арабскай дзяржавай. Яна заявіла пра сваю падтрымку ў барацьбе з тэрарызмам. Гэта ўжо другі сёлета візыт ярданскага манарха ў Бэрлін.
XS
SM
MD
LG