Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:43 ]  Швэдзкая Акадэмія сёньня ў Стакгольме абвесьціць імя Нобэлеўскага ляўрэата ў галіне літаратуры


СТАКГОЛЬМ. Швэдзкая Акадэмія сёньня ў Стакгольме абвесьціць імя Нобэлеўскага ляўрэата ў галіне літаратуры. Памер прэміі сёлета складае 943 тысячы даляраў. Летась ляўрэатам стаў кітайскі эміграцыйны празаік і драматург Гао Сінцзянь, які жыве ў Францыі. Кітай асудзіў гэтую пастанову Акадэміі, назваўшы яе палітычнай. Упершыню Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры была прысуджаная 100 гадоў таму – у 1901 годзе – францускаму паэту Сюлі-Прудому. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру будзе абвешчаны заўтра ў сталіцы Нарвэгіі Осла. Сярод галоўных прэтэндэнтаў сёлета пералічаюцца генэральны сакратар ААН Кофі Анан, Міжнародны Чырвоны Крыж і Трыбунал ААН у справах ваенных злачынстваў.
XS
SM
MD
LG