Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:40 ]  Італьянская й нямецкая паліцыя затрымалі чатырох чалавек, падазраваных у сувязях з Усамам бін Лядэнам


МІЛЯН. Італьянская й нямецкая паліцыя затрымалі чатырох чалавек, падазраваных у сувязях з Усамам бін Лядэнам. Міністар унутраных справаў Італіі Кляўдыё Скаёла паведаміў, што тры чалавекі, затрыманыя падчас рэйду ў Міляне, падазраюцца ў спробах вэрбаваць людзей у кіраваную бін Лядэнам арганізацыю «Аль-Ка’іда». Ён дадаў, што за гэтай «падрыўной групай» ужо нейкі час сачыла італьянская паліцыя. Пакуль што няма ніякіх падрабязнасьцяў у справе чацьвертага арышту, які адбыўся ў неназванай мясцовасьці на тэрыторыі Нямеччыны. Ёсьць паведамленьні, што пяты падазраваны расшукваецца ў Францыі. Трое арыштаваныя ў Італіі былі грамадзяне Тунісу, Лібіі і Эгіпту.
XS
SM
MD
LG